[1]13 жніўня ў Мінску (у парафіі св. Яна Хрысціцеля) адбудзецца ўрачыстасць складання вечных манаскіх абяцанняў у Салезіянскім Таварыстве семінарыста Артура Ляшнеўскага SDB.
У гэты дзень малады салезіянін паабяцае Богу да смерці жыць у паслухмянасці, чысціні і беднасці паводле Салезіянскай Канстытуцыі.
Святую Імшу ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Яна распачнецца а 12-й гадзіне.
Клерык Артур сардэчна запрашае ўсіх жадаючых раздзяліць з ім гэтую радасць і падтрымаць яго малітоўна!