[1]У мінскім араторыі з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”, паведамляе sdb.by [2]
Асаблівым момантам гэтага адпачынку былі цікавыя сведчанні людзей на розныя тэмы: сяброўства, музыка, тэатр, спорт і гульня — тое, што можна знайсці ў любым двары.
Больш за 40 дзяцей разважала над тым, як стаць сябрамі, як не баяцца раскрываць свае таленты, як быць сапраўднымі, ідучы да мэты, выхоўваючы ў сабе дысцыпліну, як не стаць залежнымі. Таксама кожнае дзіця старалася засяродзіцца над тым, што яму даў двор.
Варта адзначыць, што напрыканцы кожнага дня дзеці атрымлівалі розныя хатнія заданні. А ў апошні дзень аніматары падрыхтавалі для ўсіх вельмі цікавыя гульні.



