- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў запрашае ўдзельнікаў

[1]З 30 чэрвеня па 6 ліпеня запланавана Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай.

За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху.

Пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай!

У пілігрымку запрашаюцца ўдзельнікі, узрост якіх ад 14 да 35 гадоў і стан здароўя якіх адпаведны для таго, каб ісці пяшком шэсць дзён запар.

Пры сабе неабходна мець:

Арганізатары нагадваюць пра неабходнасць сціплага стылю адзення падчас пілігрымкі.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца анлайн ТУТ>> [2]

Рэгістрацыя працягваецца да 19 чэрвеня ўключна.

Па ўсіх пытаннях звяртацца  па тэлефоне: +375(29) 122-32-44 — кс. Алег Каралёў SDB.

sdb.by [3]