[1]З 3 па 5 кастрычніка адбудуцца рэкалекцыі па ўнікальнай праграме руху «Сужэнскія сустрэчы». Яны пройдуць ў цэнтры Caritas у Ляскоўцы (недалёка ад Бараўлянаў пад Мінскам) у атмасферы, што будзе спрыяць глыбокаму перажыванню і шчыраму дыялогу.
Да ўдзелу запрашаюцца сем’і і духоўныя асобы як з Мінска, так і з іншых гарадоў Беларусі. Колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходны папярэдні запіс. На працягу ўжо двух дзесяцігоддзяў «Сужэнскія сустрэчы» дапамагаюць сем’ям:
- пераадольваць крызісы,
- знаходзіць новыя шляхі паразумення,
- аднаўляць цеплыню і давер,
- адкрываць новы ўзровень блізкасці,
- знаходзіць адказы на пытанні, якія, магчыма, адкладаюцца гадамі,
- будаваць трывалую аснову для будучыні ў адносінах.
А для духоўных асобаў — гэта будзе асаблівая прастора для дыялогу з Богам і паглыблення сувязі з людзьмі. Для іх падрыхтавана спецыяльная праграма.
“Мы з мужам заўсёды думалі, што добра ведаем адзін аднаго. Але штодзённыя клопаты, дзеці, праца — і мы амаль страцілі сапраўдную блізкасць. І менавіта рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» сталі для нас тым часам, калі мы зноў пачалі слухаць і чуць адно аднаго. аднавілі давер і пачалі новыя старонкі больш поўнага і радаснага сужэнскага жыцця”
Каму будуць карысныя гэтыя рэкалекцыі?
- Сужонкам у крызісе, якія шукаюць шлях да ўзнаўлення адносін, нават калі надзеі засталося мала.
- Парам з трывалымі адносінамі, якія хочуць іх развіваць і ўмацоўваць.
- Маладым сем’ям, што толькі пачалі сумесны шлях і імкнуцца закласці моцны падмурак для будучыні.
- Духоўным асобам, якія жадаюць аднавіць і паглыбіць сваю сувязь з Богам і з людзьмі.
Чаго можна чакаць ад удзелу?
- Тры дні, прысвечаныя толькі вам і вашым адносінам, без мітусні і паўсядзённых клопатаў.
- Асяроддзе даверу і адкрытасці
- Моцны інструмент – дыялог, які дапаможа вучыцца гаварыць і слухаць, адкрыта дзяліцца пачуццямі і будаваць больш глыбокія адносіны.
- Магчымасць стварыць асабісты план аднаўлення і развіцця сямейных або духоўных адносін і пачаць яго рэалізацыю ўжо падчас рэкалекцый.
Вось некалькі сведчанняў удзельнікаў рэкалекцый:
- За гады сужэнства мы праводзілі вельмі мала часу разам. Усю наш увагу займалі дзеці… Мы з мужам аддаліліся, у адносінах з’явілася халоднасць. Але менавіта зараз, у патрэбны момант, мы трапілі на гэтыя рэкалекцыі — і гэта стала для нас сапраўдным пераломным момантам. Мы пераасэнсавалі так шмат, быццам зноў адкрылі адзін аднаго. Ад’язджаем з жаданнем працягваць працаваць над адносінамі, маем шмат планаў і натхнення на будучыню.
- На месца хвалявання і турботы, якія я адчуваў спачатку рэкалекцый, прыйшла цікавасць: «Што ж усё ж такі насамрэч адбываецца ў нашым сужэнстве?”. Я атрымаў адказы на свае пытанні, зразумеў, што гатовы працаваць над адносінамі для таго, каб наша адзінства было яшчэ мацнейшым. З’яжджаю дадому з радасцю, энтузіязмам, з адчуваннем, што добра паклапаціўся аб нашых адносінах, з вялікім жаданнем далей працаваць над імі для сябе, нас, нашых дзяцей.
- З’яжджаю з усведамленнем, што мой Дыялог змяніўся, раней я быў вельмі скупы на ўвагу, пачуцці і іх выраз у адносінах да жонкі. За гэтыя тры дні я ўбачыў свой рост — было вельмі лёгка і проста дзяліцца сабой сапраўдным.
- У мяне атрымалася паглядзець на мужа з новага боку, раней мне невядомага. Я адчула, наколькі ён мне важны. Прайшло ўсяго тры дні, а я стала перажываць зусім іншую ступень блізкасці ў сужэнстве. Рэкалекцыі па-сапраўднаму закранулі струны маёй душы.
- Здавалася б, за 25 гадоў сужэнскага жыцця ўсё сказаў, усё ўбачыў, а не … Пасля трох дзён рэкалекцый глядзім адзін на аднаго іншымі вачыма.
Арганізацыйныя пытанні:
Рэкалекцыі распачынаюцца ў пятніцу 3 кастрычніка ў 18.00, заканчваюцца ў нядзелю 5 кастрычніка каля 15.00.
У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.
Адрас: Мінскі р-н,в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 (каля Бараўлянаў).
Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44
Нашыя сем’і нарадзіліся каб быць шчаслівымі! Запрашаем выкарыстаць гэтую магчымасць!