[1]Шэсцьсот тысяч вернікаў зарэгістраваліся для ўдзелу ў святой Імшы, якую Святы Айцец правядзе ў Парыжы падчас свайго апостальскага візіта ў Францыю.
Гэтая навіна абнадзейвае, але адначасова выклікае ў чыноўнікаў бяссонныя ночы. У сувязі з вялікай зацікаўленасцю, гарадскія ўлады вызначылі яшчэ адну пляцоўку для ўдзельнікаў Эўхарыстыі — плошчу Шарля дэ Голя і прылеглую да яе авеню Вялікай Арміі, — паведамляе Парыжская архідыяцэзія.
Мэрыя Парыжа і архідыяцэзія не чакалі такога ажыятажу браніравання месцаў. Прыкладна 600 тысяч чалавек ужо выказалі сваю цікавасць да ўдзелу ў святой Імшы, запланаванай на 26 верасня. Прыток рэгістрацый прымусіў чыноўнікаў неадкладна скарэктаваць планы бяспекі і лагістыкі.
Асноўным месцам правядзення Літургіі застаецца плошча Згоды, найбуйнейшая плошча Парыжа з характэрным абеліскам у цэнтры. Адтуль чакаецца, што натоўп пойдзе па Елісейскіх палях да Трыумфальнай аркі.
deon.pl [2]
Пераклад Марыны Ткач