- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Рэкалекцыйны курс «Назарэт» адбудзецца ў Навагрудку

[1]

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. Гэтым разам будзем разважаць пра значэнне часу паводле евангельскіх прыпавесцяў.

Курс адбудзецца з 18 па 20 лістапада ў касцёле св. Арханёла Міхала.  Тэма курсу — “Не змарнаваць час дадзены Богам”. Праводзіць а. Аляксандр Жарнасек МІС.

План:

Пятніца (18 лістапада);

Субота (19 лістапада);

Нядзеля (20 лістапада);

Запісацца можна па нумару: +375 44 771 99 83 (Марына)