- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Рэкалекцыі для святароў пройдуць восенню ў Навагрудку

[1]З 30 верасня да 3 кастрычніка пры парафіяльным касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца дні духоўнага засяроджання для ксяндзоў.

На рэкалекцыі запрашаюцца святары з усіх дыяцэзій Беларусі.

За дадатковай інфармацыяй і для запісу на ўдзел звяртацца па тэл.: +375 (44) 55 22 199 [2] — кс. Юрый Жэгарын

Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1.