- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Росі

[1]«Мужчыны св. Юзафа» [2] запрашаюць мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Куды вядуць мяне мае думкі?», якія будуць праходзіць з 16 па 18 лютага 2024 года ў рэкалекцыйным доме Бога Айца пры парафіі Святой Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі раён).

Куды вядуць мяне мае думкі? Гэтае пытанне павінен задаваць сабе кожны разумны чалавек, а тым больш гэтым пытаннем павінен задавацца сучасны хрысціянін, таму што думкі нашыя – гэта першае, што бачыць Айцец і Пан. Думкі вельмі моцна ўплываюць на нашае жыццё, бо яны часта з’яўляюцца пачаткам нашых учынкаў, нашых паводзін, і фундаментам нашага жыцця ўвогуле. Мужчына – гэта той, хто ўмее справіцца са сваімі думкамі і накіраваць іх у добрае рэчышча, выкарыстаць іх як “будаўнічы матэрыял ці інструмент” у сваім жыцці. Таму падчас гэтых рэкалекцый мы будзем разважаць і задаваць вельмы важныя пытанні:

Мы будзем шукаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні і падказкі для паўсядзённага жыцця.

Праводзіць рэкалекцыі будзе кс. Павел Скуба – матэратар падрыхтоўчага курса Міждыяцэзіяльная вышэйшай семінарыі ў Гродне.

Дадаткова інфармацыя па тэлефонах:

Ахвяра за ўдзел (разам за начлегамі і харчаваннем) – 100 рублёў плюс дабраахвотная ахвяра для ксяндза рэкалекцыяніста.

З сабой трэба ўзяць Біблію, нататнік, ручку.