- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Навагрудку

[1]З 16 па 18 жніўня 2024 года ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў г. Навагрудку прайшлі духоўныя практыкаванні для мужчын на тэму «Вера – ад пачутага, а пачутае -праз слова Хрыста (Рым 10,17).

Рэкалекцыі праводзіў ксёндз Віталь Сідорка, пробашч парафіі св. Юзафа Цесляра і благаслаўлёных Мучаніц з Навагрудка ў Лідзе. Айцец-рэкалекцыяніст падзяліўся з мужчынамі разважаннямі на паставе даследавання Паслання святога Апостала Паўла да Рымлянаў:

Шчырае прыняцце волі Бога ў Яго Слове гарантуе пачатак новых узаемаадносін з роднымі і блізкімі людзьмі, пачатак сапраўднага Новага Жыцця.

Удзельнікі духоўных практыкаванняў знайшлі таксама час на сумесную малітву, даверныя гутаркі за кубачкам кавы, настольныя гульні. Ксёндз-пробашч Юрый Жыгарын, які гасцінна прыняў мужчын, правёў для іх займальную экскурсію па касцёле Святога Архангела Міхаіла (уключаючы яго падземную частку і старадаўнія крыпты).

Пасля такой сутрэчы так і хочацца сказаць словамі псальму: «Як добра і як прыемна быць братам разам!»

msj.by [2]