З 29 па 31 ліпеня ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі ад 16 да 30 гадоў.
Рэкалекцыі прызначаны для яшчэ большага паглыблення сустрэчы з Госпадам у веры. Яны маюць свае асаблівасці, дзякуючы якім малады чалавек адчыняе сваё сэрца для Любячага Нябеснага Айца. Таксама гэта цудоўная магчымасць правесці час у супольнасці веруючых людзей са Словам Божым і малітвай.
Тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у рэкалекцыях “Thalita Kum” у Мастах, не могуць паўторна прыняць удзел. Ад шчырага сэрца запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 16 да 30 год прыняць удзел у рэкалекцыях.
Рэкалекцыі адбудуцца ў парафіяльным доме ў Навагрудку па адрасе вул. Міцкевіча, 1.
Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне +37529 586-39-16 [2] — кс. Віктар