[1]У Навагрудку пры касцёле святога Міхаіла Арханёла з 29 па 31 ліпеня праходзілі рэкалекцыі Тhalita Kum для моладзі, якая шукае Бога.
Удзельнікамі рэкалекцый сталі маладыя людзі ад 16-да 30 гадоў з ўсёй Беларусі .
На духоўных практыкаваннях, якія праводзіў кс.Віктар Ханько, закраналіся тэмы пакаяння, прабачэння, пазнання Божай волі і жыцця паводле яе, а таксама ўзаемаадносіны з людзьмі, і давер Богу.
У суботу была магчымасць паўдзельнічаць ў канферэнцыях на розныя тэмы, падчас якіх маладыя людзі маглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, пачуць сведчанні людзей якія ішлі да Бога рознымі шляхамі, атрымаць заахвочванне да чытання Слова Божага. Таксама ўдзельнікі супольна перажылі адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, прыступілі да споведзі.
Вельмі кранальным момантам у апошні дзень рэкалекцый стала спецыяльная сустрэча з бацькамі.
На гэтых рэкалекцыях маладыя людзі «падзарадзілі» сваі духоўныя батарэйкі, таму задаволеныя і абноўленыя раз’ехаліся па сваіх парафіях каб сведчыць сваім жыццём пра Бога.