[1]16 міністрантаў прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія пачаліся ў пятніцу 8 лістапада, ва Уселюбе. У праграме былі прадугледжаны катэхэзы, малітва, супольны адпачынак і навука банцаў (танцаў з жэстамі).
Рэкалекцыі мелі перш за ўсё духоўна-інтэграцыйны характар, каб моладзь і дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, маглі супольна супрацоўнічаць і адчуваць сябе больш адказнымі за даручаныя ім касцёльныя абавязкі.
Міністранты і кандыдаты ў міністранты паглядзелі фільм “Найвялікшы Цуд”, пра сапраўдную прысутнасць Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі.
Падчас рэкалекцый кожны з удзельнікаў меў магчымасць паказаць свае таленты ў спецыяльна арганізаваных конкурсах па эрудыцыі, творчасці і спорту.
За актыўны ўдзел у сустрэчы некаторыя з хлапцоў былі ўзнагароджаныя памятнымі і салодкімі прызамі.