[1]У лістападзе ў Баранавічах стартуюць чарговыя курсы лідарскага служэння Piligrim.
У Баранавічах у чарговы раз распачнуць сваю працу курсы лідарскага служэння Piligrim. Як і ў мінулыя гады, асноўнай мэтай курсаў з’яўляецца развіцце лідэрскага патэнцыялу, адкрыцце занядбалых здольнасцей і пазнаванне якасцей сапраўднага лідэра з пункту гледжання Бібліі.
У адрозненні ад мінулых курсаў, цяпер сустрэчы маюць трохдзенны фармат з большым акцэнтаваннем на практычных занятках і магчымасцью глыбейшага абмеркавання атрыманай інфармацыі. Лектарамі заняткаў будуць як духоўныя, так і свецкія асобы.
Курсы з’яўляюцца карыснымі не толькі для тых, хто жадае выхаваць у сабе сапраўднага лідара, але наўвогул для людзей, шукаючых свае пакліканне, жадаючых лепш пазнаць сябе і перамагчы свае слабасці. Сустрэчы плануюцца раз на месяц, а першая сустрэча ўжо 12-14 лістапада.
[2]
Запоўніць анкету да удзелу, а таксама падрабязней пазнаеміцца з раскладам курсаў можна па спасылке [3]
Заяўкі будуць прымацца па 05.11.2021 г.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да:
Тэл. +375297090093 — кс. Павел Рудзьман
Тэл. +35295668586 – Святлана Лабковіч
Кантактны e-mail: piligrim.belarus@gmail.com [4]
Старонка ў Instagram [5]
Тэкст: Павел Слізевіч, Фота: Данііл Ліцкевіч