- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі

[1]30 сакавіка 2017 года распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі catholicvitebsk.by [2]. На старонцы можна знайсці інфармацыю ад дыяцэзіяльнай курыі і біскупскага суда, дадзеныя па дэканатах і парафіях, а таксама прачытаць гісторыю Віцебскай дыяцэзіі.

Наведвальнікі сайта за некалькі «крокаў» могуць знайсці неабходную інфармацыю па раскладзе святых Імшаў у канкрэтнай святыні, а таксама святарах, якія там служаць, і іх кантактныя дадзеныя.

Сайт распрацаваны пераважна для афіцыйных навін з курыі.

[3]