[1]Сотні тысяч пілігрымаў збяруцца ў Асізі на першае 30-дзённае пашыранае публічнае ўшанаванне парэшткаў святога Францішка. Супольнасць братоў з кляштара святога Францішка прадаставіла некаторую інфармацыю адносна асноўных урачыстасцяў, звязаных з выстаўленнем.
Гэтае спецыяльнае публічнае ўшанаванне парэшткаў бедняка з Асізі звязана са святкаваннем 800-годдзя з дня смерці святога Францішка і Года святога Францішка, які быў абвешчаны Папам.
Выстаўленне будзе доўжыцца месяц.
З 21 лютага па 22 сакавіка вернікі, якія зарэгіструюцца праз сайт San Francesco Vive [2], змогуць наведаць парэшткі святога, а таксама прыняць удзел у Эўхарыстыі і духоўных мерапрыемствах.
Як паведамляецца, у суботу, 21 лютага, у 16 гадзін адбудзецца ўрачыстае перанясенне рэліквіярыя з парэшткамі святога з крыпты ў ніжні касцёл базілікі. Літургію ўзначаліць кардынал Анхель Фернандэс Арцімэ, папскі легат папскіх базілік у Асізі, у прысутнасці некалькіх сотняў францысканцаў. Набажэнства будзе транслявацца ў прамым эфіры па італьянскім тэлебачанні RAI 1.
У нядзелю, 22 лютага, у верхнім касцёле базілікі а 11 гадзіне адбудзецца святая Імша, якую таксама будзе цэлебраваць кардынал Анхель Фернандэс Арцімэ.
Сотні тысяч пілігрымаў
На працягу месяца прадугледжаны дыяцэзіяльныя пілігрымкі пад кіраўніцтвам біскупаў з удзелам вернікаў. Усяго чакаецца, што парэшткі святога наведаюць сотні тысяч людзей. Па гэтай прычыне ўдзел у Эўхарыстыі ў базіліцы будзе магчымы толькі па папярэднім запісе праз sanfrancescovive.org.
Урачыстая святая Імша, якая завершыць выстаўленне парэшткаў святога Францішка, адбудзецца ў нядзелю, 22 сакавіка, а 17:00. Літургію ўзначаліць кардынал Матэа Дзупі, арцыбіскуп Балонні і старшыня Канферэнцыі Епіскапату Італіі.
niedziela.pl [3]
Пераклад Марыны Ткач