[1]Ці ведаеце вы, што канфесіяналу – аднаму з самых геніяльных каталіцкіх вынаходак – больш за 500 гадоў?
Псіхолагі ў сваіх офісах часта ўсталёўваюць крэсла пад вуглом каля 90 градусаў – каб пацыент і тэрапеўт маглі, але не павінны глядзець адзін аднаму ў вочы. У выпадку цяжкіх эмацыйных размоў зручней не мець пастаяннага глядзельнага кантакту. Але, вядома, трэба мець такую магчымасць, а таксама – добра чуць адзін аднаго. Такое ж адкрыццё зрабілі ананімныя вынаходнікі канфесіяналу.
Пра канфесіяналы (лац. Confessionale, ад confiteri – прызнавацца, спавядацца) упершыню згадвае сінод у Сэвільі ў 1512 годзе. Распаўсюдзіліся ж канфесіяналы пасля Трыдэнцкага Сабору (1545-1563).
Як людзі спавядаліся раней? Так званая вусная споведзь нарадзілася ў V стагоддзі ў кельцкай Царкве. Раней лічылася, што чалавек пасля хросту наагул не павінна грашыць, або дазвалялі адну пакуту. Паколькі споведзь павінна быць прыватнай, а не публічнай, спавядаліся святару «на вуха» у абраным месцы ў царкве, напрыклад, побач з амбонай або пры алтары.
Кожны раз, калі я гляджу на нейкі канфесіянал – асабліва старажытны і прыгожы – я здзіўляюся таму, колькі ў гэтай мэблі ведаў чалавечай прыроды. І колькі тэалогіі! Святар тут максімальна схаваны: заходзіць унутр, закрывае дзверы, а ад пенітэнта яго аддзяляюць краты. Калі ён сядзіць спакойна і не вывешвае вонкі фіялетавай стулы, то часам яго нават цяжка заўважыць. Калі я стаю на каленях да споведзі, то праз краты бачу толькі абрысы яго галавы, а мяне таксама ледзь бачна. Служыцель Сакраманту знаходзіцца ў цені сваёй ролі. Усё гэта для таго, каб на першым плане быў Той, хто адпускае мне мае грахі і яшчэ раз пераконвае мяне ў тым, што Ён мяне любіць. Важная таксама пастава «на каленях», да якой прымушае споведзь. Схіліўшы калені лягчэй убачыць свае памылкі і шкадаваць за іх.
Калі падчас споведзі я чырванею ці ў мяне слёзы на вачах, то ніхто гэтага не заўважае – нават людзі, якія стаяць у двух метрах ад мяне. Я аддзелены ад навакольных сценкай, які абмяжоўвае распаўсюджванне голасу. Часам можна ўбачыць сапраўдныя цуды працы цесляра, напрыклад, выгібы або фантастычную разьбу. Зараз хутчэй адыходзяць ад упрыгожванняў, але на працягу сотняў гадоў майстры спаборнічалі, надаючы канфесіяналам вытанчаных формаў. Арнаменты выкарыстоўвалі не толькі для прыгажосці. На спавядніцы размешчаны матывы пакаяння, выявы заступнікаў добрай споведзі, павучальныя надпісы. Святы Карл Баррамеа па будаўніцтве спавядніц рэкамендаваў, каб перад пенітэнтам быў вобраз укрыжаванага Езуса.
Вядома, што гукаізаляцыя канфесіяналаў бывае рознай, асабліва, калі вы вымушаныя перакрыкваць арган або калі пенітэнт або спавяднік дрэнна чуе. Для такой сітуацыі падыходзіць parlatoria – пакой, прызначаны для свабоднай гутаркі падчас споведзі.
Такое рашэнне мае сваіх прыхільнікаў нават сярод людзей, якія не маюць праблемы са слыхам, маўленнем або стаяннем на каленях. Калі вы надаяце перавагу споведзі ў форме павольнай, сяброўскай гутаркі, то можаце гэта зрабіць. Усё больш людзей цэняць такую споведзь і здольныя праехаць паўгорада, каб сустрэцца з пастаянным спаведнікам. Аднак варта адзначыць, што споведзь у канфесіянале, які стаіць у касцёле, прасцей і больш даступная. Значна лягчэй стаць на калені каля кратаў, чым дамовіцца са святаром, пайсці з ім у асобны пакой і гэтак далей.
Найбольш практычнымі зʼяўляюцца канфесіяналы з дзвярыма, якія зачыняюцца. Аднак такая мэбля павінны мець добрую вентыляцыю. Праблемным таксама можа быць памер гэтага гіганта, які можа перагрузіць інтэрʼер святыні.
Праблемы з гучнасцю часцей за ўсё ўзнікаюць, калі хтосьці спавядаецца падчас Імшы. Існуе адно рашэнне гэтага пытання: трэба прыступаць да сакраманту ў іншы час. Гэта хутчэй зварот да святароў – каб яны былі ў канфесіянале па крайняй меры за паўгадзіны да Імшы і не толькі ў нядзелю. Я была ў розных касцёлах і бачу, што спаведніку ў канфесіянале ніколі не бывае сумна.
Па матэрыялах aleteia.org [5]
Пераклад catholicnews.by