Апостальская нунцыятура ў Беларусі паведамляе, што 11 верасня ў Мінск прыбыў Дон Чарльз Луанга Ссууна (Don Charles Lwanga Ssuuna), новы Сакратар нунцыятуры.
Дон Чарльз Луанга Ссууна нарадзіўся ва Угандзе. Дон Ссууна названы ў гонар святога Чарльза Луангі — апекуна афрыканскай моладзі і самага шанаванага каталіцкага мучаніка Уганды, які загінуў за веру ў XIX стагоддзі. Дон Чарльз прайшоў фундаментальную тэалагічную і філасофскую падрыхтоўку ў вышэйшай духоўнай семінарыі, пасля чаго быў пасвечаны ў святары (належаў да дыяцэзіі Масака, Уганда).
Быў высланы на вучобу ў Папскай Касцёльная Акадэміі у Рыме — гэтая вышэйшая навучальная ўстанова рыхтуе святароў для працы ў дыпламатычным корпусе і Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы.
Пасля заканчэння Акадэміі Дон Чарльз паступіў на дыпламатычную службу Апостальскай Сталіцы і быў размеркаваны ў Дзяржаўны сакратарыят Ватыкана, а затым накіраваны для працы ў замежныя прадстаўніцтвы (нунцыятуры).
З 2020 па 2022 год Дон Ссууна служыў у Багдадзе ў якасці сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Іраку.
У сакавіку 2021 года ён прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы першага ў гісторыі візіту Папы Францішка ў Ірак.
Пасля планавай ратацыі кадраў і пераводу папярэдняга нунцыя, Дон Чарльз Луанга Ссууна з 2023 года ўзначаліў дыпламатычную місію Ватыкана ў Іраку ў статусе Часовага паверанага ў справах Ватыкана ў Іраке. На гэтай пазіцыі ён фактычна стаў галоўным сувязным звяном паміж Папам і Іракам.
catholic.by [2]
