Святы Айцец прызначыў мансеньёра Вісвальдаса Кульбокаса Апостальскім нунцыем ва Украіне, адначасова надаючы яму годнасць арцыбіскупа.
47-гадовы Кульбокас нарадзіўся ў літоўскай Клайпедзе. Стаў святаром у ліпені 1998 г. Належыць да дыяцэзіі Цяльшай. Мае дактарат па тэалогіі і ліцэнцыят па Кананічным праве. На дыпламатычную службу Апостальскай Сталіцы паступіў 1 ліпеня 2004 г. Працаваў у папскіх прадстаўніцтвах у Ліване, Нідэрландах, Расійскай Федэрацыі, у Секцыі па сувязях з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята і ў Кеніі. Валодае італьянскай, французскай, іспанскай, англійскай і рускай мовамі.
Ва Украіне амаль год не было Апостальскага нунцыя. Папярэдні папскі прадстаўнік, італьянскі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці 4 ліпеня 2020 года атрымаў прызначэнне ў Вялікабрытанію.
кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News
