- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Прымі ўдзел у конкурсе паэзіі і музыкі на ружанцовую тэматыку

[1]У сувязі з тым, што 21 кастрычніка 2017 г. у Магілёве адбудзецца Ружанцовы кангрэс, яго арганізатары, айцы дамінікане, запрашаюць усіх паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы верш ружанцовай тэматыкі, а таксама заахвочваюць таленавітых людзей напісаць музыку на гэтыя тэксты.

Крыніцаю натхнення можа стаць апостальскі ліст Яна Паўла ІІ Rosarium Virginis Mariae [2], а ў ім асаблівую ўвагу можна звярнуць на «Суплікацыю да Каралевы Святога Ружанца» благаслаўлёнага Барталамея Лонга (RVM,43). Гэтая музыка (у выкананні салістаў) можа быць прадстаўлена ў трох жанрах: як літургічны спеў, як песня або як бардаўскі спеў.

Прэзентацыя гэтай творчасці адбудзецца падчас кангрэсу. Для аўтараў і выканаўцаў падрыхтаваныя прызы. Просім высылаць узоры сваёй творчасці (тэксты, ноты, мелодыі і інш.) да канца верасня:

— айцу Раману, +375292919211 ( schulzop@gmail.com [3]) або айцу Паўлу, +375299202007

Адрас для карэспандэнцыі:

А. Раман Шульц ОР, вул Якубоўскага 39/18, 212026, Магілёў.

ave-maria.by [4]