- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Прэзідэнт Польшчы наведаў цяжкахворага новапрэзбітэра і павіншаваў з днём нараджэння

[1]7 чэрвеня цяжкахворы кс. Міхал Лось [2] адзначаў дзень нараджэння. Прабываючы ў анкалагічным аддзяленні святар, які зусім нядаўна прыняў пасвячэнне прэзбітэрату на шпітальным ложку, прымаў незвычайнага госця, паведамляе wpolityce.pl [3].

Віншаванні з нагоды свята яму асабіста склаў прэзідэнт Анджэй Дуда. Новапрэзбітэр удзяліў кіраўніку дзяржавы прыміцыйнае бласлаўленне.