[1]Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаузер-Дуда запрашаюць маладых людзей на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Кракаве з 26 па 31 ліпеня.
«Дарагія сябры!
Хутка ў Кракаў прыбудуць пілігрымы з усіх кантынентаў, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі. Мы рады, што прыбудзе ў Польшчу Святы Айцец Францішак.
Нас чакае свята маладосці, радасці і малітвы. Гэта будзе наш асаблівы час у адмысловым месцы. Хрысціяне з усіх куткоў зямнога шара наведваюць горад, які быў звязаны са святым Янам Паўлам II, якога любяць і цэняць асабліва маладыя людзі.
Мы хочам асабліва прывітаць усіх валанцёраў, якія дапамогуць з арганізацыяй СДМ. Гэта для вас напэўна вялікі выклік, але і вялікая прыгода.
Спадзяемся, што пілігрымы, якія наведаюць нашу краіну ў апошні тыдзень ліпеня, вернуцца ў свае дамы з узмоцненай верай, новай энергіяй і добрымі ўспамінамі, знойдуць новых сяброў і змогуць закахацца ў Польшчу.
Мы чакаем вас з распасцёртымі абдымкамі. Да сустрэчы ў Кракаве! Сардэчна запрашаем!», — кажа прэзідэнцкая пара ў звароце да ўдзельнікаў СДМ.