- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Правілы жыцця Юрыя Матулевіча

[1] 27 студзеня Касцёл адзначае ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча (1871-1927), віленскага біскупа, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі [2].

У мінулым годзе сёстры распавядалі, як адзначаюць успамін [3] свайго заснавальніка ў розных парафіях Беларусі, дзе служаць. Сёлета вырашылі перачытаць «Духоўны дзённік» Юрыя Матулевіча, а таксама яго лісты да сястры эўхарысткі Ванды Еўтэ і скласці «Правілы жыцця» благаслаўлёнага біскупа. Гэтымі правіламі манахіні кіруюцца ў сваім штодзённым служэнні, а цяпер прапануюць чытачам для большага яднання з Хрыстом.