- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з новага касцёла ў Віцебску

[1]Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканалах «Беларусь-4 Віцебск» і «Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску 30 сакавіка ў 21.00.

Паўтор трансляцыі 31 сакавіка ў 7.00 («Беларусь-4 Віцебск») і 11.00 («Віцебск»).

Глядзець гэтую прамую трансляцыю можна па спасылках>> «Беларусь-4 Віцебск» [2] альбо «Віцебск». [3]

Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у сваіх парафіях.