- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з касцёла ў Глыбокім

[1]Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім 16 красавіка ў 21.30.

Паўтор трансляцыі 17 красавіка ў 6.00.

Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць на сайце тэлекампаніі >> [2]

Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у сваіх парафіях.