
На працягу года тысячы католікаў едуць у партугальскую Фаціму, дзе Дзева Марыя ў 1917 г. аб’явілася тром пастухам. Васьмідзённая пілігрымка прыцягвае натоўпы людзей з усяго свету, але яе характар у гэтым годзе быў зменены для абароны здароўя людзей, — напісаў кардынал Марту ў спецыяльным пастырскім лісце. У сваіх сацыяльных сетках дыяцэзія Лейрыя-Фаціма [2] будзе дзяліцца відэа, каб дапамагчы вернікам у віртуальнай пілігрымцы.
Іерарх абяцаў малітву ў інтэнцыі спынення пандэміі. У апошні дзень, 21 сакавіка, «я пайду ў Фацімскі санктуарый, несучы ўсіх у сваім сэрцы, і там буду маліцца за вас і за спыненне пошасці пандэміі, даручаючы ўсіх абароне Нябеснай Маці і нашай Заступніцы”, — напісаў ён.
Айцец Карлас Кабэсіньяс, рэктар санктуарыя, запрасіў вернікаў прыняць удзел у «пілігрымцы сэрца», шлях якой будзе не фізічным, а «ўнутраным». Чакаецца, што св. Імшы з удзелам вернікаў улады Партугаліі дазволяць праводзіць з 30 мая.
Беларуская рэдакцыя Vatican News [3]