[1]Сёлетнія марыйныя ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня. Дэвіз святаў — «Марыя — прытулак грэшных». Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.
Праграма:
3 ліпеня
- 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM;
- 17.00 — гурт «Рыбы» — евангелізацыйная праграма;
- 18.00 — cвятая Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прэзентацыя пілігрымак;
- 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы;
- 20.30 — марыйныя Нешпары;
- 21.30 — рахунак сумлення;
- 22.30 — даклад на тэму «Год кансэкраванага жыцця»;
- 23.00 — падрыхтоўка да святой Імшы;
- 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай;
- 24.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
4 ліпеня
- 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку;
- 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду;
- 03.00 — рэха фестывалю «Magnificat»: паказ фільмаў;
- 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
- 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
- 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай;
- 08.30 — святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;
- 10.00 — даклад з нагоды 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору;
- 11.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пакутны акт. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
(Магчымы змены і дапаўненні)
catholic.by [2]