- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі

[1]Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, якія пройдуць у Будславе 1 і 2 ліпеня, складзена ў адпаведнасці з распараджэннем [2] Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ад 16 чэрвеня.

1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай.

Парадак цэлебрацый:

1 ліпеня — 18.00
2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00

Святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры і транслявацца анлайн на канале Нацыянальнага санктуарыя.

Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзіяльная Курыя інфармуе ўдзельнікаў урачыстасцяў у Будславе:

Catholic.by [3]