Праграма:
25 чэрвеня, субота
10.00 — святая Імша на пачатак урачыстасці святога Яна, выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
11.00-14.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, наведванне капліцы св. Юстына.
15.00 — святая Імша ў інтэнцыі наведвальнікаў рэліквій святога Юстына, набажэнства да св. Юстына.
16.00 – 18.00 — працяг Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, святы Ружанец у інтэнцыі цвярозасці беларускага народа і сем’яў, блаславенства Найсвяцейшым Сакрамантам.
19.00 — вячэрняя святая Імша, блаславенне агня, працэсія і запальванне вогнішча.
На працягу ўсяго дня будзе магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
Пасля заканчэння св. Імшы ўдзельнікаў святкавання чакае культурная праграма, падрыхтаваная работнікамі раённага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
26 чэрвеня, нядзеля
12.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, чэрвеньскае набажэнства да Сэрца Езуса.
13.00 — урачыстая святая Імша, працэсія, бласлаўленне.
westki.info [2]
