[1]Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе сёлета пройдуць 2–3 ліпеня.
Як паведамлялася раней, нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў зараней вызначаны час.
Праграма фэсту Будслаў 2021:
2 ліпеня, пятніца:
12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі;
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
18.00 — святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч;
20.00 — жывы Місійны Ружанец;
23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
3 ліпеня, субота:
0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;
8.45 — Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»;
10.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч; на заканчэнне святой Імшы — Эўхарыстычная працэсія
Важна! Паколькі пасля пажару будслаўская базыліка знаходзіцца ў аварыйным стане, у сувязі з чым уваход у будынак і набліжэнне для яго забаронены, усе малітвы і цэлебрацыі будуць адбывацца на палявым алтары на адкрытым паветры.
Тут жа будзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай для ўшанавання вернікамі.
Размяшчэнне пілігрымаў і аўтатранспарту.
З боку Даўгінава: паркоўка перад Будславам на полі;
З боку Крывічоў: паркоўка на старым аэрадроме, намётавы гарадок;
Уезд святароў з пропускам па нумарах машын адбываецца з боку Крывічоў.
Запіс інтэнцый.
Інтэнцыі на святую Імшу будуць прымацца і запісвацца ў двух намётах каля плябаніі і насупраць плябаніі.
Споведзь.
Споведзь будзе адбывацца на вызначаным месцы за плябаніяй.
2 ліпеня, пятніца:
З 11.00 да 13.00
Ад 17.00
3 ліпеня, субота:
Ад 8.00
Увага! Падчас споведзі выкарыстанне медыцынскай маскі абавязкова.
Арганізатары звяртацца да ўдзельнікаў з вялікай просьбай падчас усіх набажэнстваў і мерапрыемстваў захоўваць належныя санітарныя прадпісанні і сацыяльную дыстанцыю, а таксама строга выконваць патрабаванні адносна правядзення масавых мерапрыемстваў і набажэнстваў.
Catholic.by [3]
