- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату скіруюцца на сустрэчу з Папам Францішкам у Казахстан

[1]У верасні афіцыйныя прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату скіруюцца ў Казахстан на сустрэчу з Папам Францішкам.

Як паведамлялася раней, візіт Святога Айца [2] ў гэтую еўразійскую краіну пройдзе з 13 па 15 верасня. У межах гэтага апостальскага падарожжа Папа Францішак наведае Нур-Султан, дзе возьме ўдзел у кангрэсе лідараў сусветных рэлігій.

Ад беларускага каталіцкага епіскапату ў Казахстан скіруюцца Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Беларускія іерархі як афіцыйныя прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла возьмуць удзел у шэрагу мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай Апостальскага візіту Святога Айца ў Казахстан.

Паводле статыстычных звестак, большая частка насельніцтва Казахстана лічаць сябе веруючымі. Асноўнай рэлігіяй, прадстаўленай у краіне, з’яўляецца іслам.

Хрысціяне розных дэнамінацый складаюць крыху больш за чвэрць насельніцтва Казахстана. У краіне дзейнічае больш за 80 зарэгістраваных каталіцкіх парафій, а таксама 5 грэка-каталіцкіх супольнасцяў.

Сatholic.by [3]