- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Працуеш у ІТ-сферы і хочаш узмацніць адносіны з Богам? Запрашаем на рэкалекцыі для айцішнікаў

[1]З 11 па 13 чэрвеня ў Навагрудку пры касцёле Святога Міхала Арханёла адбудуцца рэкалекцыі для працаўнікоў ІТ-сферы на тэму неабходнасці малітвы, шляху і дарастання да адносін з Богам праз малітву. У праграме цікавыя канферэнцыі, малітва, абмен досведам у хрысціянскіх праектах і многае іншае.

Рэкалекцыі правядуць кс. Яўген Шымановіч з Глыбокага (Віцебская дыяцэзія), які да святарства працаваў праграмістам, а таксама кс. доктар Юрый Жэгарын, пробашч з Навагрудка.

[2]

Запіс па нумары: +375 33 350-75-34 — кс. Яўген

Адрас: г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2