- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пра сапраўдных хрысціян будуць разважаць на рэкалекцыях ва Уселюбе

[1]З 15 па 17 кастрычніка ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі «Сапраўдны хрысціянін».

Гаворачы аб хрысціянстве большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы, з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы, і г.д. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці. Тым не менш, усё вышэйпералічанае не з’яўляецца самамэтай.

Сапраўднае хрысціянства робіць рэальныя змены ў сэрцы і жыцці людзей, якія прыходзяць да Бога праз асобу Езуса Хрыста.

У чым заключаюцца гэтыя перамены? Што робіць Бог з чалавекам з моманту яго навяртання?

Праводзіць кс. Віталій Цыбульскі.

Пачатак: 15 кастрычніка (пятніца), 19.00.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +37529 280-05-45 [2] альбо casimir1433@gmail.com