- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пра цуды, веру і Божае Нараджэнне: біскуп Віцебскі Алег Буткевiч узяў удзел у тэлеперадачы «Вечерний Витебск»

[1]У перадачы таксама ўзялі ўдзел вiкарый парафii Святой Барбары Вiталь Сапега і моладзь касцёла, якая выступіла са спевамі.

Апублікаваны запіс тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, бiскупа Вiцебскага Алега Буткевiча i вiкарыя парафii Святой Барбары Вiталя Сапегі. Перадача выйшла ў эфір напярэдадні Божага Нараджэння, у Вігілію 24 снежня 2021 г.

Гаворка вядучых з духавенствам ішла пра сутнасць свята і «галоўны Божы цуд», пра тое, як можна растлумачыць цуды, а таксама пра тое, як усведамляць сябе вернікам і не расчаравацца ў веры, як прыняць дапамогу Бога. Размаўлялі і пра тое, што змяненне клімату з’яўляецца вынікам дзеянняў чалавека.

Таксама ў перадачы двойчы прагучала выступленне супольнасцi моладзi касцёла Святой Барбары і, канешне, віншаванне са святам.

Дарэчы, біскуп Алег Буткевіч ужо не першы раз становіцца госцем эфіру тэлерадыёкампанiі «Вiцебск».

KATOLIK.LIFE [2]