- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Польшча: Невялікая каплічка ацалела падчас ляснога пажару

[1]Масіўны пажар апаліў сотні гектараў лесу ў Сольскай пушчы на поўдні Люблінскага ваяводства. Сярод абгарэлых дрэў пажарныя натрапілі на незвычайнае відовішча — ацалелае дрэва з невялікай капліцай.

5 мая ў Сольскай пушчы на ​​поўдні Люблінскага ваяводства ўспыхнуў пажар. Агонь ахапіў каля 300 гектараў лесу, пажаратушэнне праводзілася як з зямлі, так і з паветра.

Як паведаміла Польскае прэс-агенцтва (PAP), больш за 200 пажарных займаліся тушэннем і маніторынгам пажару. Пажарныя з добраахвотнай пажарнай службы апублікавалі кранальнае фота — сярод мноства абгарэлых дрэў было адно, якое ацалела. На яго ствале знаходзілася невялікая каплічка.

[2]

Сольская пушча — гэта вялікі лясны комплекс у паўднёвай частцы Люблінскага ваяводства, які складаецца ў асноўным з хваёвых лясоў. У Сольскай пушчы знаходзяцца запаведнікі, ландшафтныя паркі, помнікі прыроды і ахоўныя віды раслін і жывёл.

stacja7.pl [3]
Пераклад Марыны Ткач