- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Полацкая парафія стварыла свой сайт

[1]1 верасня 2021 года распачаў працу сайт парафіі Святога Андрэя Баболі ў Полацку — babola.by [2].

На старонцы можна знайсці актуальныя навіны пра жыццё і дзейнасць парафіі, расклады святых Імшаў, заняткаў катэхезы і розных сустрэч, а таксама даведацца неабходную інфармацыю і практычныя парады для парафіян адносна сакрамантаў і інтэнцый. Ёсць магчымасць пазнаць гісторыю Полацкай парафіі і іх святога апекуна.