- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Польшча цалкам забараняе аборты ў краіне

[1]23 верасня дэпутаты польскага парламента прынялі ў першым чытанні законапраект, які цалкам забараняе аборты ў краіне і ўводзіць крымінальную адказнасць для кожнага, уключна маці, хто спрычыніцца да смерці зачатага дзіцяці, паведамляе svaboda.org [2]

Адначасова Сейм, у якім большасць – гэта дэпутаты кіроўнай партыі Права і справядлівасць, адхіліў канкурэнтны законапраект апазіцыі, які прапанаваў лібералізацыю дзейснага закону аб дапушчальнасці абортаў.

Паводле дзейснага закону, аборты ў Польшчы можна рабіць, калі цяжарнасць пагражае жыццю або здароўю цяжарнай жанчыны; калі існуе вялікая імавернасць незваротнага пашкоджання плоду або яго невылечнай хваробы; калі цяжарнасць стала вынікам гвалту.