- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пяты курс іканапісу прайшоў у Магілёве

[1]З 24 па 27 ліпеня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве ў пяты раз прайшоў курс іканапісу. Падчас гэтага мерапрыемства дзевяць чалавек прынялі ўдзел у інтэнсіўнай творчай працы над стварэннем вельмі асабістага вобраза святога Юзафа пад кіраўніцтвам вядомай мастачкі Валянціны Плотнікавай-Аўсяннікавай.

[2]

Няхай сведчанне Марыі, удзельніцы майстар-класа, увядзе чытачоў у дух гэтых дзён:
«Удзел у курсе іканапісу ў Магілёве стаў сапраўды глыбокім і напоўненым духоўным вопытам. Курс вяла вельмі цікавая і шчырая дзяўчына — сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Яна не проста вучыла тэхніцы нанясення фарбаў, але і з любоўю і веданнем справы расказвала пра святых, пра сімволіку ікон, пра свой вопыт пісання. Я адкрыла для сябе многа цікавых фактаў пра іканапіс.

Для мяне было асабліва каштоўна, як лёгка і натуральна можна было пагрузіцца ў свет іканапісу — не толькі праз пэндзаль і фарбы, але і праз сэрца.

Кожны дзень пачынаўся з удзелу ў святой Імшы, а на працягу дня адбывалася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — гэта надавала ўсяму працэсу асаблівую глыбіню і атмасферу малітвы. Менавіта ў такіх момантах адчуваеш, што іканапіс — гэта не проста мастацкі занятак, а форма малітвы і сузірання.

[3]

Мы ведалі загадзя, што будзем пісаць святого Юзафа, таму я ехала таксама, каб бліжэй для сябе адкрыць яго асобу. Праз вобраз, выраз твару, сузіранне, я па-новаму адчула яго прысутнасць, яго цішыню і пакору. На пряцягу майстар-класа мы разважалі пра рысы асобы святога Юзэфа, разважаючы над Апостальскім пасланнем Папы Францішка пра святога Юзафа Patris Corde. Асабліва мяне кранула адна з яго рысаў — “уменне прымаць слабасць з пяшчотай” . Гэтая рыса, да якой мне можна будзе вярнуцца ў сваіх разважаннях, калі я вярнуся да дому.

Я шчыра рада, што была часткай гэтага майстар-класа. Гэта было не проста навучанне, а шлях пазнання, малітвы і ўнутранага росту. Хочацца падзякаваць арганізатарам і настаўніцы за цёплую атмасферу, за цярплівасць і падтрымку ў такой нялёгкай, але цікавай справе, як іканапіс. Такія майстар-класы — гэта не проста ўрокі мастацтва. Яны становяцца месцам сустрэчы з Богам».

catholicminsk.by [8]