[1]26 чэрвеня з Браслава вырушыла ХХХІ пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Сёлета крочыць пешшу адважыліся 35 чалавек.
Падчас святой Імшы на распачацце пілігрымкі пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS нагадаў прысутным пра сутнасць пілігрыамвання. Святар адзначыў, што гэта час, які праз пакуты і ачышчэнне дапамагае наблізіцца да Бога.
«Калі пілігрым мае інтэнцыю свайго шляху, калі адкрыты на Божае дзеянне, то ўбачыць вялікія справы. Бо пілігрымка ― асаблівы, благаслаўлёны час», ― адзначыў ксёндз Станіслаў, дадаўшы, што «час пілігрымавання ― гэта час ахвяры, братэрскай падтрымкі і сведчання ўласнай веры».
«Заахвочваю вас ахвяраваць Богу гэты час пілігрымкі, каб Ён дапамагаў, благаславіў і быў на галоўным месцы падчас малітваў, спеваў і разважанняў», ― дадаў ён.
Waladarka.by [2]