- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Piligrymka.by запрашае ў Кракаў на СДМ з удзелам Святога Айца

sdm_piligrymka [1]Piligrymka.by запрашае вас прыняць удзел у ХХХІ Сусветных днях моладзі ў Кракаве з удзелам Святога Айца Францішка.

 Прыняць удзел у сустрэчы ў Кракаве значыць:

— маліцца ў спевах і цішыні ў прыгажэйшым горадзе Польшчы;
— абнавіць надзею разам з дзясяткамі тысяч маладых людзей з Еўропы і ўсяго свету;
— сустрэцца з людзьмі, якія сведчаць аб Евангеллі і фармуюць грамадства заўтрашняга дня.

Пілігрымка на СДМ— гэта не толькі супольная малітва i духоўныя разважаннi, але яшчэ і цікавыя знаёмствы, цудоўны адпачынак, яркія ўражанні!

Мы запрашаем Вас далучыцца да нас і разам прыняць удзел у СДМ у Кракаве.

Праграма сустрэчы тут>> [2] 

Час: 24 ліпеня  — 2 жніўня 2016 г.

Кошт: 190 еўра ў эквіваленце.

Праграма:

24 ліпеня — вячэрні выезд з Мiнска  (ст. Дружная). Начны пераезд мяжы. Транзiт Польшча.
25 ліпеня — прыезд у Кракаў, размяшчэнне.
26–31 ліпеня — удзел у ХХХІ Сусветных днях моладзі ў  Кракаве з удзелам Святога Айца Францішка.
1 жніўня — ранішні выезд з Кракава, заезд у Варшаву, начны пераезд.
2 жніўня — ранішні прыезд у Мiнск.

Кантактныя нумары для сувязі: +375 29 602-00-98, +375 29 708-00-78