- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі крочаць у Будслаў

braslau3 [1]Распачаліся пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня.

26 чэрвеня распачалася пілігрымка з Браслава ў Будслаў. З групай „SALVATOR” вырушылі 75 чалавек, сярод іх 2 святары: кіраўнік групы кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS і кс. Лукаш Карасінскі SDS. Таксама разам крочаць: кл. Яўген Жукоўскі SDS, сёстры-эўхарысткі Таццяна і Ірына. Вырушылі ў пілігрымку з Браслава госці з Польшчы 5 чалавек.

braslau1 [2] braslau2 [3]braslau4 [4]

26 чэрвеня вырушылі ў кірунку Будслава вернікі з Мёраў разам з пробашчам Кшыштафам Мянкінам.

miery1 [5] miery2 [6]

Вернікі з парафій Полацка і Наваполацка 27 чэрвеня распачалі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Душпастырам пілігрымкі цягам шляху будзе кс. Вячаслаў Пялінак.

polock1 [7] polock2 [8]

Таксама сёння трэці дзень сваёй дарогі скончылі пілігрымы з Віцебска.

Праз два дні на шляхах да Будслава далучацца пілігрымкі з Глыбокага і Варапаева.

Па матэрыялах сайтаў waladarka.by [9], klich.by, [10] krynica.info [11]