- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Першакурснікі 1997 года Гродзенскай духоўнай семінарыі сустрэліся ў Задарожжы

[1]4 чэрвеня 2024 года ў касцёле Найсвяцейшай Маці Божай Ласкавай у Задарожжы адбылося спатканне святароў-аднакурснікаў. 27 год таму 26 юнакоў-першакурснікаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі распачалі падарожжа да святарства, і вось цяпер ужо як пробашчы парафій, рэктар і выкладчыкі духоўнай семінарыі ці супрацоўнік дыяцэзіяльнай курыі, вырашаюць разнастайныя справы Касцёла ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.

Адмысловай нагодай для сустрэчы менавіта ў Задарожжы стаў юбілейны 50-ы дзень нараджэння пробашча парафіі кс. Эдварда Нарадоўскага, які з’яўляецца адным са святароў з гэтай групы.

На пачатку Святой Эўхарыстыі юбіляр і гаспадар ужо на працягу апошніх 17 гадоў, прывітаў сваіх братоў-святароў, што служаць у розных дыяцэзіях Беларусі: Гродзенскай, Мінска-Магілёўскай, Пінскай і Віцебскай.

[2]

Сярод выпускнікоў гэтага курсу:

[3]

І яшчэ два святары з прычыны хваробы не змаглі прысутнічаць на сустрэчы, але малітоўна далучаліся:

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас гаміліі іерарх узгадаў папярэдняга пробашча ў Задарожжы – кс. Люцыяна Паўліка МІС. “У часы пераследу тут быў святар, быў слуга Божы, той, хто ў няпросты час абвяшчаў Божае слова. Праз яго рукі і сэрца Езус намашчаў, прабачаў, прымаў у свет праз хрост. І мы дзякуем Богу за прыклады вернасці святароў”.

[4]

Як адзначыў кс. Эдвард, узаемнае перажыванне і падтрымка ў радасцях і сумных хвілінах стала асаблівым дарам Божага Провіду менавіта для яго.

Ад імя аднакурснікаў словы віншавання для юбіляра скіраваў кс. Андрэй Рылка, а потым святары разам заспявалі “Plurimos annos”.

[5]

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота