[1]Неа – не проста сабака. Гэта, верагодна, першы чацвераногі пілігрым, які афіцыйна (з пашпартам пілігрыма!) прайшоў пілігрымку Каміна дэ Сант’яга. Чаму яго гаспадыня Марыя Кармэн вырашыла ўзяць «меншага брата» з сабой? «Я лічу, што жывёлы – нашы спадарожнікі ў жыцці, таму маюць права рабіць разам з намі ўсе», – сказала яна.
Сама Марыя Кармэн належыць да іспанскай арганізацыі «Protective Association of Animals», якая займаецца абаронай жывёл.
Аднак гэта не канец прыгод Неа. Некалькі дзён таму Марыя вырашыла ўзяць яго з сабой у Ватыкан на агульную аўдыенцыю з Папам Францішкам. Яна хацела звярнуць увагу Святога Айца на праблемы жывёл, а таксама заахвоціць людзей браць з сабой сабак у пілігрымкі.
Як адзначае Ракель Фрэйн, менеджар APACA, для Папы тэма абароны Божых стварэнняў не зʼяўляецца чужой. «Калі ён стаў Папам, то прыняў імя святога Францішка Асізскага, апекуна жывёл», – кажа яна.
pl.aleteia.org [2]