- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Першае маёвае набажэнства на месцы будаўніцтва новай святыні ў Паставах

pastavy_maj1 [1]Май — месяц асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. І ў першы майскі вечар, Маці Божая сабрала вернікаў вельмі маладой парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах, каб супольна ўзнесці малітвы і праславіць Пана Бога праз Яе заступніцтва.

Парафіяне разам з кс. Анджэем Бульчакам маліліся каля нядаўна ўстаноўленага [2] крыжа на месцы, адведзеным пад будаўніцтва новага касцёла.

Маёвае набажэнства будзе адбывацца кожны вечар а 20 гадзіне, паведамляе парафіяльны сайт [3].

pastavy_maj2 [4] pastavy_maj3 [5] pastavy_maj4 [6]