[1]У Браславе 3 і 4 чэрвеня праходзіла міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы – 2023», паведамляе vitvesti.by [2]. Заўсёды ладзяцца шматлікія конкурсы, творчыя спаборніцтвы і паказы прафесійных і самадзейных артыстаў. На два дні горад становіцца вялікай пляцоўкай, дзе кожны знаходзіць занятак па душы.
Фестываль адкрыўся персанальнай выставай «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» ксяндза з Друі Сяргея Сурыновіча. Святар рознабакова таленавіты чалавек, піша вершы, карціны [3], праводзіць міжнародныя плэнеры [4] мастакоў. “Зарніцы” далі магчымасць пазнаёміцца з яго новымі работамі шырокаму колу гледачоў.
Наведаць выставу можна да 16 ліпеня.







