- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Перадкалядная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку

[1]18 снежня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку адбылася перад Божым Нараджэннем сустрэча святароў, якія служаць на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Духавенства сабралася, каб памаліцца разам са сваім ардынарыем і скласці ўзаемныя пажаданні з надыходзячымі Калядамі.

Перад святой Імшой, якую цэлебраваў пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, была супольная малітва брэвіярыя і асабістая ў цішыні ў прысутнасці Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце.

Як і падчас лістападаўскай сустрэчы ў Мёрах, адметнай рысай стала святая Імша на лацінскай мове — мове Касцёла.

[2]

 

Спачатку Яго Эксцэленцыя прывітаў усіх і зазначыў, што гэтая сустрэча яднае прысутных. “Маем добрую нагоду сустрэцца разам, каб павіншаваць адзін аднаго і перажыць самім. Каб не толькі рыхтаваць і дапамагаць людзям перажываць святы, але і самім адчуць гэтую блізкасць і радасць Божага Нараджэння. Каб у нашым служэнні для людзей, асабліва ў гэты перыяд, мы перад усім гэтую ласку шукалі і прасілі аб ёй для нас саміх, не занядбоўваючы ўласнае збаўленне душы і сэрца”, — зазначыў біскуп Алег.

Пасля Імшы, падчас арганізацыйнай сустрэчы былі прадстаўлены бліжэйшыя запланаваныя мерапрыемствы ў дыяцэзіі:

Не абышлася сустрэча і без віншаванняў юбіляраў: 50 год з дня нараджэння 16 снежня адзначыў кс. Віталь Галец, 25 год святарства 12 лістапада адзначылі кс. канонік Валерый Орсік, кс. Алег Півавар і кс. Славамір Самковіч.

[3]

Радасным момантам гэтага спаткання ў Наваполацку стала дзяленне сімвалам еднасці — аплаткам. Біскуп, святары і кансэкраваныя асобы абмяняліся святочнымі пажаданнямі на Божае Нараджэнне, пасля чаго перайшлі да смачнага пачастунку і неафіцыйных размоў.

[4]

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота