- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пасхальныя кулічы і ахоўныя маскі. Caritas дапамог патрабуючым у Мінску і Бабруйску

[1]16 красавіка супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» правялі велікодную дабрачынную акцыю ў падтрымку асоб без пэўнага месца жыхарства, паведамляе Catholic.by. [2]

Пастаяльцам дамоў начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Мінску і Бабруйску была перададзена гуманітарная дапамога ў выглядзе сухіх пайкоў, цукру, гарбаты, велікодных кулічоў і шматразовых ахоўных масак.

[3]

Падчас паездкі па ўстановах ад Caritas таксама былі перададзеныя для медыцынскіх работнікаў калодзішчанскай паліклінікі 150 шматразовых масак, якія зрабілі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства.

[4]

Caritas рады прыняць дапамогу ад усіх, хто хоча і мае магчымасць дапамагчы маскамі, матэрыялам для пашыву і антысептыкамі, якія пазней будуць перададзены патрабуючым.

Дзмітрый Мельнікаў, тэкст;
Ягор Паўлюшчык, фота