- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Парафіяльны адпуст адзначылі вернікі ў Крулеўшчыне

[1]Фэст у гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста прайшоў у парафіі 23 чэрвеня.

На свяце прысутнічаў брат пробашча парафіі кс. Юрыя Бараўнёва кс. Сяргей Бараўнёў, які і ўзначаліў святую Імшу. Адметнасцю ўрачыстасці стала тое, што свята наведаў амбасадар Польшчы Конрад Паўлік разам з маці.

Яшчэ адной адметнасцю фэсту стаў прыезд каталіцкага гурта Laudans. Музыкі не толькі парадавалі ўдзельнікаў фэсту сваім выступам пасля богаслужэння, але і ўпрыгожылі сваім спевам саму Імшу.

[2]

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, фота