- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Парафіяне з Наваполацка здзейснілі юбілейную пілігрымку ў Рым

[1]З 15 па 24 кастрычніка прадстаўнікі нашай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку мелі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у юбілейнай пілігрымцы-2025, наведаць святыя месцы Італіі і Польшчы.

Пілігрымка была так запланавана, што ўдзельнічалі у святой Імшы разам з Папам Рымскім Львом XIV і тысячамі каталікоў з усяго свету, падчас якой Святы Айцец аб’явіў 7 новых святых.

Цэнтральным момантам пілігрымкі стаў праход праз Святыя Дзверы ў базыліцы Святога Пятра і другіх папскіх базыліках,  якія адчыняюцца для вернікаў раз на 25 гадоў.

Мы мелі магчымасць наведаць наступныя юбілейныя святыя месцы і памаліцца:

[2]

Ва ўсіх святынях змаглі сумесна памаліцца і  папрасіць  апекі  святых, стаць бліжэй да Бога і паверыць у яго цуды.

Дзякуем Богу і ўсім святым, якія апекаваліся намі ўсе 10 дзён нашай паломніцкай паездкі. Незабыўная дабрыня, вера, натхненне, узаемадапамога –вось, што было ў кожным з прысутных. Вялікі дзякуй нашай сястры Магдалене, айцу Анатолю за магчымасць усё ўбачыць на свае вочы, пабываць у святых месцах, дакрануцца да святынь.

Курэц Алёна, тэкст;
Фота: парафіяне