- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Парафіяльны конкурс калядных песень прайшоў у Будславе

[1]25 студзеня ў Будслаўскім сельскім Доме культуры сабраліся шматлікія прыхільнікі калядных мелодый, каб паўдзельнічаць у парафіяльным конкурсе калядных песень.

Атмасфера свята і цеплыні напоўніла залу, ствараючы сапраўдны дух Каляд.

Удзельнікі конкурсу, ад самых маленькіх да сталых, з задавальненнем выконвалі свае любімыя калядныя песні. На сцэне гучалі як сольныя выступы, так і сямейныя дуэты і ансамблі, што дадавала асаблівай утульнасці.

Гледачы з цеплынёй успрымалі кожны выступ, падтрымліваючы ўдзельнікаў гучнымі апладысментамі.

Арганізатары шчыра дзякуюць усім парафіянам, хто знайшоў час і жаданне паўдзельнічаць у гэтым цудоўным свяце.

Парафіяльны акаўнт у facebook [13]