- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Дзеркаўшчыне (абноўлена)

[1]Яна адбудзецца 9-10 жніўня 2022 года на тэматыку “Маці Божая, якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас!”.

Узрост удзельнікаў: 10-18 гадоў, месца правядзення: Глыбокае, в. Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат).

Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі нашай дыяцэзіі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. Падчас Парафіяды, дзеці і моладзь вучацца жывой размове з Богам з дапамогай малітвы, адкрываюць у сабе камандны дух адзінства і ўзаемнай павагі, ствараюць сапраўдную сям’ю Божых дзяцей, імкнуцца не столькі перамагаць, колькі дапамагаць,  быць вернымі і адкрытым на патрэбы іншых.

У праграме: вечаровая адарацыя з працэсіяй, спартыўныя і інтэлектуальныя спаборніцтвы, конкурс ведаў, наведванне святыняў г. Глыбокага, вясёлы вечар і незабыўная праграма. Усе конкурсы праводзяцца паводле намінацыі: ТЭАТР-СТАДЫЁН-СВЯТЫНЯ.

ТЭАТР:

СТАДЫЁН:

СВЯТЫНЯ:

Памятайма!

Падчас Парафіяды няма ўзрастовай катэгорыі, толькі адзін удзельнік з каманды можа ўдзельнічаць: хлопцы і дзяўчаты асобна.

9 жніўняРЭГІСТРАЦЫЯ (10.00-11.30) – Дзеркаўшчына (альтанка) — атрымоўваем набор удзельніка Парафіяды.

Сёлета VI Парафіяда 2022 года будзе праходзіць толькі два дні, таму вырашана, што першы дзень Парафіяды будзем перажываць у Дзеркаўшчыне, а другі дзень Парафіяды (пасля снядання) адбудзецца ў Глыбокім, там жа будзе ўзнагарода і заканчэнне Парафіяды ў 19 гадзін.

Арганізатары забяспечваюць: пасілак, начлег, праграму, транспарт, набор удзельнікаў Парафіяды, дом культуры і стадыён, узнагароды.

Кошт Парафіяды: малітва за арганізатараў і аніматараў “Тваёй абароне аддаемся…”

Неабходныя дакументы: Дазвол бацькоў, ксэракопія пашпарту кожнага ўдзельніка Парафіяды, спісак удзельнікаў Парафіяды (усе гэтыя дакументы падаем пры рэгістрацыі).

Колькасць удзельнікаў: 9 + 1 адказны.

Абавязкова ўдзельнікам Парафіяды мець з сабой ружанец, спальнік і добры настрой!

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл: +37529 216-99-82 – кс. Валерый.